uzluga.ru
добавить свой файл
1

Праект « Прыгажосць роднай мясцовасці»


Дэвіз – эпіграф:


Як і кожны ў маёй старане,

Я багацце бязмернае маю.

Ды не ў грошах, не ў золаце – не!

У любові да роднага краю.


А.Вольскі


Удзельнікі праекта: выхаванцы групы падоўжанага дня, бібліятэкар, вучні пачатковых класаў, бацькі.


Праектная дзейнасць трывала ўвайшла ў педагагічную практыку. На сучасным этапе многія ўстановы адукацыі краіны з’яўляюццаінавацыйнымі пляцоўкамі па ўкараненню і апрабацыі дадзенай тэхнаоргіі.

Метад праектаў – гэта сістэма вучэбна – пазнаваўчых прыёмаў, якія дазваляюць вырашыць тую ці іншую праблему ў выніку самастойных дзеянняў вучняў і абавязковай прэзентацыі вынікаў іх работы.

У рамках працэса адукацыі праектны метад можна вызначыць як адукацыйную тэхналогію, накірованную на набыццё вучнямі новых ведаў на аснове рэальнай жыццёвай практыкі, фарміраванне ў школьнікаў спецыфічных уменняў і навыкаў шляхам сістэмнай арганізацыі праблемнага пошука. Вучань самым непасрэдным чынам уключаны ў актыўны пазнаваўчы працэс, самастойна фарміруе вучэбную праблему, здзяйсняе збор неабходнай інфармацыі, плануе магчымыя варыянты рашэння праблемы, рабіць вывады, аналізуе сваю дзейнасць.

Улічваючы значнасць і актуальнасць дадзенай праблемы, я выбрала метад праекта і выкарыстала яго ў сваёй рабоце. Асноўная праблема адлюстрована ў мэтах і задачах.


Мэта: мастацкая падрыхтоўка дзяцей да ўспрымання прыгажосці

прыроды і яе адлюстравання шляхам вывучэння

параўнання розных станаў прыроды ў розныя поры года


Задачы: вучыць дзяцей разумець асноўныя законы прыроды і фактары,

якія ўплываюць на стан жывой і нежывой прыроды;

фарміраваць уменне даследаваць з’явы прыроды;

развіваць назіральнасць, выхоўваць жаданне адлюстроўваць свае ўражанні ў малюнках;

развіваць самастойнасць, актыўнасць;

выхоўваць у дзяцей жаданне пазнаваць навакольны свет, беражлівыя адносіны да прыроды і пачуццё адзінства з ёй.


^ Плануемы вынік

У ходзе рэалізацыі праекта “Прыгажосць роднай мясцовасці” стварыць умовы для навучання вучняў экалагічнай граматнасці, выхавання беражлівых адносін да прыроднага асяроддзя, фарміравання станоўчых пачуццяў пры ўспрыманні прыроды. У цэлым праект будзе накірованы на развіццё асобы дзіцяці (псіхічных працэсаў, эмацыянальнай сферы, даследчых навыкаў, эстэтычнага развіцця, мастацкіх здольнасцей), аказанне аздараўленчага ўздзеяння на дзіцячы арганізм.


^ Этап праекта


1. Падрыхтоўчы:

экскурсіі ў парк, лес, на возера з мэтай назірання і фатаграфіравання аб’ектаў прыроды ў розныя поры года, стан надвор’я


2. Творчы:

работа на занятках па выяўленчай дзейнасці (рысаванне назіраемых аб’ектаў), вывучэнне дзіцячых часопісаў і навукова-пазнаваўчай літаратуры ў школьнай бібліятэцы, гутаркі, віктарыны


3. Заключны:

Прэзентацыя праекта (выстава творчых работ, абагульненне вынікаў работы, аналіз, вывады.)


^ Рэалізацыя праекта


1 этап


Для выканання задач выкарыстоўвала метады, якія прадугледжвалі непасрэдныя зносіны дзіцяці з навакольным асяроддзем. Каб прыцягнуць увагу дзяцей да прыродных з’яў, выкарыстоўваю казкі легенды, прыказкі, прымаўкі, загадкі, вершы, рухомыя і творчыя гульні, працу з прыродным матэрыялам.

Знаёмячы дзяцей з прыродай, мэтазгодна звяртаць іх увагу на асноўныя прыкметы кожнага месяца, моманты пераходу адной пары года ў другую. Уяўленні аб багацці і прыгажосці навакольнага асяроддзя фарміруюцца з дапамогай наступных пытанняў:

  • Як выглядаюць дрэвы, неба, трава?

  • Якога колеру лісце на дрэвах?

  • Якія вы ведаеце дрэвы?

  • Што вы ведаеце аб Грабавай алеі, Жукоўшчынскіх азёрах?

  • Якія яны былі месяц назад? Два, тры месяцы?

  • Ці падабаецца вам паляна, возера, алея ў гэтым месяцы?

  • На што падобныя дрэвы, трава, снег?

  • Чым адно дрэва адрозніваецца ад другога?

Асаблівае месца ў развіцці даследчай дзейнасці ў час экскурсій адводзіцца сістэматычным назіранням. Гэта асноўны метад азнаямлення малодшых школьнікаў з прыродай.

Назіранне – мэтанакірованнае ўстрыманне, складаны пазнаваўчы працэс, у якім праяўляецца адзінства пачуцця і рацыянальнага. Дзякуючы ўзаемадзеянню органаў пачуцця і слова педагога, у дзяцей фарміруюцца ўяўленні аб навакольным асяроддзі, развіваецца мысленне, мова

  • Арганізацыя кароткачасовых і працяглых назіранняў

  • Арганізацыя назіранняў за найбольш яркімі з’явамі ў нежывой прыродзе (за асеннім дажджом, снегападам, мяцеліцай, за першым снегам, першым вясеннім дажджом).

  • Тлумачэнне сувязяў, якія існуюць паміж раслінамі і жывёламі

  • Удзяляць увагу гуманнаму матыву аховы прыроды

Уключынне гульнявых момантаў:

  • Хто больш убачыць фарбаў?

  • “Хто больш назаве слоў аб восені, (зіме, вясне)?”

  • Гульня “Фатографы ў дарозе”

  • Вуснае маляванне пейзажа з натуры.


2 этап


Заняткі выяўленчай дзейнасцю


Перад пачаткам заняткаў прагляд фотаздымкаў, гутарка з мэтай фарміравання задумы, паляпшэння эмацыянальнага стану.

Напрыклад:

  • Як вы намалюеце дзень?

  • Якой будзе зіма на вашых малюнках: сонечнай ці пахмурнай?

  • Якія колеры вы будзеце выкарыстоўваць?

  • Чым будзеце маляваць?

  • Дзе намалюеце дрэвы?

  • Самастойнае вывучэнне ў школьнай бібліятэцы часопісаў і навукова – пазнавальнай літаратуры

  • Правядзенне гутаркаў, віктарын


3 этап



  • Эмацыянальнае ўспрыманне пейзажаў і аналіз дзіцячых работ

  • Арганізацыя выставы творчых работ



Спіс выкарыстанай літаратуры:


  1. Часопісы “Пачатковая школа” №11, 20047г.

  2. Часопіс “Пачатковае навучанне” №2, 2010г.

  3. Вывучэнне праграмы курса “Ешка”

  4. Кудзейка М.В. “Незвычайныя спосабы малявання”

Мінск, 2006г.

  1. Сухін У.Г. “Новыя займальныя матэрыялы”,

Масква, 2007г.

  1. Дробаў Л.М. “Выяўленчае мастацтва Беларусі”

Мінск “Беларусь”, 1997г.