uzluga.ru
добавить свой файл
1



Правілы гульні.

Я называю словы і перадаю сцяжок аднаму з удзельнікаў гульні. Ён павінен назваць слова з той жа тэматычнай групы і перадаць сцяжок наступнаму. Так эстафета будзе рухацца да таго часу, пакуль мы здолеем знайсці “словы-браты”. Для гульні нам трэба стаць у круг. Той, хто назаве слова з іншага тэматычнага рада, выбывае з гульні.

Такім чынам, пачнём:

  1. Белы … (чырвоны, чорны, сіні, блакітны,…)

  2. Вялікі … (малы, кампактны, масіўны, невялікі,…)

  3. Зайка … (вожык, ліса, воўк, мядзведзь,…)

  4. Бусел … (ластаўка, варона, сарока,…)

  5. Дуб … (бяроза, клён, асіна, …)

  6. Гродна … (Мінск, Ліда, Слонім, Навагрудак, …)

  7. Квадрат … (круг, трохвугольнік, авал,…)

  8. Драўляны … (шкляны, жалезны, алавяны,…).