uzluga.ru
добавить свой файл




Паважаныя сябры!


Адукацыя развівае асобу і фарміруе пункт светапогляду. Апошнім часам палітыка ў галіне асветы набыла аднабаковы накірунак выхавання: з’явіліся абавязковыя заняткі ідэалогіі, праваслаўя і г.д. Мала таго, адукацыя ў Беларусі амаль перастала быць беларускай. Фактычна на 100 школ толькі 1-2 беларускамоўныя. Усе мы добра памятаем зачыненне Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. А чыноўніцкія абяцанні наконт пераводу студэнтаў на беларускую мову навучання пры пэўнай колькасці ахвотных засталіся толькі на словах. Калі занядбанне мовы ў сетцы адукацыйных устаноў не спыніць зараз – то, бадай, праз 50 год тут і душы не застанецца, што будзе ведаць беларускую мову.

Але ці трэба такое моладзі?

Ці хочам мы жыць у краіне без аніводнай навучальнай установы, дзе б прадметы цалкам выкладаліся па-беларуску, калі не для нас, то для нашых дзяцей? Мы ня можам прыняць рашэнне, каб усё адразу змянілася; у нашых сілах паказаць, наколькі такіх, як мы, шмат.


1 верасня мы, беларуская моладзь, з Вамі адсвяткуем Дзень ведаў, дзень БЕЛАРУСКІХ ВЕДАЎ – прыгожа, яскрава і без палітыкі.

^

МЫ ХОЧАМ ВУЧЫЦЦА ПА-БЕЛАРУСКУ!




Цудоўныя словы




Я ведаю словы, цудоўныя словы:
Любоў да Радзiмы, павага да мовы,
Каханне ў сэрцы, у думках свабода,
Сумленнасць у працы, душэўная згода,
Сяброўства на вечнасць без злосцi i здрады,
I добрыя справы рабiць без нагады,
Прыйсцi, калi трэба твая дапамога,
Каб нас аб'яднала спагады дарога,
Блiскучае сонца, блакiтнае неба,
I смачны кавалачак роднага хлеба,
I кветкi на могiлкi продкаў пакласцi –
Вось усё, што патрэбна для простага шчасця.

Дзяніс


www.belmova2005.narod.ru