uzluga.ru
добавить свой файл
1

Незвычайная ялінка

Стары Новы год! Незразумелае і нават неспалучальнае злучэнне слоў. Як можа быць старое новым і наадварот новае старым. Можа...

Цуды здзяйсняюцца падчас навагодніх свят, і мы, дзеці, верым у іх з ранняга дзяцінства. І вось мне хочацца падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі ад незвычайнага, з чым мы, вучні Мальскакага дзіцячага сада-базавай школы, сутыкнуліся напярэдадні Старога Новага года. Хочацца ўзгадаць ялінку, якая радавала нас падчас навагодніх свят у актавай зале нашай школы, дзе ладзіліся навагоднія святы для дзяцей малодшых і старэйшых класаў. Прыгожыя сучасныя шары, герлянды, дожджыкі рознакаляровыя, сярэбраныя бусікі ўпрыгожвалі лясную прыгажуню. Аднак большы інтарэс і нават здзіўленне выклікала ялінка нашага музейнага пакоя. Што за елка і якое дачыненне яна мае да музейнага пакоя, у якім захоўваюцца экспанаты мінулага? Незвычайная ўжо таму, што яна ўвабрала ў сабе часцінку жыцця нашых бацькоў. Цацкі, якімі яе ўпрыгожылі прадстаўнікі музейнага пакоя былі сабраны на працягу некалькіх тыднямі да Новага года. На школьнай лінейцы Нікалайкава В.Р., кіраўнік музейнага пакоя, прапанавала вучням школы звярнуцца да бацькоў з просьбай перадаць у музейны пакой цацкі, якімі прыгожвалі навагоднюю елку ў маладосці. І вось розныя цацкі: шары, касманаўты, вавёркі, клоўны, птушкі – пачалі з'яўляцца ў скарбонцы музейнага пакоя .

На Новы год елка на стары лад упрыгожыла музейны пакой, а экскурсавод Ждановіч Кацярына, вучаніца 7 класа, расказвала наведвальнікам цікавыя звесткі з гісторыі навагодніх цацак, паведаміла аб тым , калі ўпершыню ўпрыгожылі навагоднюю ялінку і чым. На наша здзіўленне, першым упрыгожваннем быў яблык. Так навагодняя ялінка ўвасабляла райскае дрэва пазнання дабра і зла. Аднойчы ў Германіі здарыўся неўраджай яблыкаў. Людзі звярнуліся да шкловыдзімальшчыкаў, якія і зрабілі шары на замену яблыкам. Ёлачныя аздабленні савецкага перыяду захаваліся ў многіх сем’ях. І вось цяпер часовая экспазіцыя музейнага пакоя змяшчае старадаўнія рарытэтныя навагоднія аздабленні: цацкі і навагоднія паштоўкі, якія і прыносяць радасць наведвальнікам пакоя.

А затым былі калядныя варожбы, арганізаваныя актывам музейнага пакоя. І нягледзячы на тое, што варожбы звязаны з нячыстай сілай ( кікімары, баннікі, чэрці найбольш актыўныя з 7 па 19 студзеня і больш даступны да кантакта). Яны і “дапамаглі” атрымаць адказы на нашы пытанніў час варажбы. А найбольш фантастыка, творчы вымысел і ўласныя пачуцці дапамаглі наладзіць зносіны з будучыняй. Падчас варажбы і трэскі збіралі, варажылі на фасолінках, гулялі ў гульню “Пярсцёнак”, ладзілі казку “Рэпка” на новы лад, варажылі на кубках. Экскурсаводы ўзгадвалі варожбы нашых продкаў і нават прапанавалі ў якасці дамашняга задання эксперымент на цыбуліне, якая дапаможа вызначыць, якія месяцы новага года будуць дажджлівымі або снежнымі, а якія – сухімі.

А пасля варажбы святочнае застолле з кубкам гарбаты і кавы. Дарэчы гушча напою таксама паведаміла аб будучым.

Варажба. Праўда ці вымысел. Аднак зразумела дакладна, што мінулае нельга сцерці з нашай памяці. Яно з намі, яно ў нас саміх. І члены гісторыка-краязнаўчага пакоя пацвердзілі гэта.

Касцюк Дар’я, вучаніца 9 класа

Мальскага дзіцячага сада-базавай школы,

член музейнага актыву.