uzluga.ru
добавить свой файл
1



Тэматычная дыскатэка “Беларусь мая, родны край…”


Мэта: садзейнічаць выхаванню павагі да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, да гісторыі краіны, гонару за свой народ і Радзіму.

Зала аформлена ў беларускім стылі. Абавязкова герб i сцяг. Вядучыя апрануты ў нацыяналънае адзенне. На фоне беларускай музыкі гучацъ словы вядучага.


Вядучы 1. Добры дзень, паважаныя сябры! Вас вітаюць удзельнікі тэматычнага вечара «Беларусь мая, родны край...», прысвечанага дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Бе­ларусь.


Чытач.

Неба чыстае i глыбокае

I бярозавы цixi гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

I вясёлкамі над ракой.

Неба чыстае i глыбокае

I бярозавы цixi гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

^ У. Карызна


Вядучы 2. Рэспубліка Беларусь займае заходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны ў басейне верхняга цячэння Дняпра i Нёма­на, сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны i Заходняга Буга, сярэдняга i ніжняга цячэння Прыпяці.

Мяжуе з Польшчай, Літвой, Латвіяй, Пскоўскай, Смаленскай i Бранскай абласцямі Pacii, пяццю абласцямі Украіны.

Плошча Беларусі - 207,6 тыс. кв. км.


Вядучы 1. У Беларусі каля 11 тысяч азёраў, з ix ледзь не два дзесяткі маюць назву Белае. Белая - так называюць некаторыя рэкі ды вёскі. У Камянцы восьмае стагоддзе стаіць Белая вежа. Адна з нашых пушчаў - Белавежская.


Вядучы 2. Дужа любяць беларускую старонку белыя буслы. Кожную вясну вяртаюцца сюды з далёкага выраю - да гнёздаў cвaix. І ці не ад радасці сустрэчы з радзімаю яны так гучна клякочуць у cвaix буслянках?

Вядучы 1. Асаблівую ж ласку да свайго краю заўсёды меў чалавек. Тут ён працягваў свой род, развіваў мову, шанаваў гэтую зямлю i спадчыну, cвaix продкаў, бласлаўляў нашчадкаў. I гэта ўсё - цудоўна.

Мудры народ заўважыў: «Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы», «Радзіма - матка, чужына - мачаха».


Вядучы 2. На працягу многіх стагоддзяў Бацькаўшчына з поспехам адбівалася ад лютых ворагаў. Патрыёты не раз перамагалі ўдвая i нават утрая большыя варожыя войскі... Яшчэ многа іншых цудаў адбывалася на нашай зямлі.


Выконваецца песня «Беларусь мая».


Вядучы 1. А зараз уважліва паглядзіце на герб нашай краіны. Звярніце ўвагу на зялёны контур тэрыторыі рэспублікі на геаграфічнай карце. Зялёны контур у залатых промнях узыходзячага Сонца.


Чытач.

На карце вялікага свету

Яна, як зялёны лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток,

Адвечная калыханка,

Душы запаветны куток.

В. Вітка


Вядучы 2. Гэта сімволіка зразумела кожнаму: гэта наша зямля. Мы захаваем яе ў тых межах, у якіх яна нам перададзена продкамі, папярэднімі пакаленнямі.

А хто мы, адкуль мы родам, хто нашы продкі?


Чытач.

Сваіх не ведаю вытокаў

I радаслоўную забыў:

Здаецца, дзед быў так далёка,

Не ведаю, кім продак быў...

А кім яны былі калісьці,

У той, неразгаданы век?

I як яны шукалі выйсця

3 лясоў, з дрыгвы, з разліваў рэк...

Не знаю, хто ў маёй аснове –

Вандроўнікі цi ўцекачы,

I хто ў мaiм азваўся слове –

Радзімічы цi крывічы...

Магчыма ёсць пачатак польскі?..

Аднойчы, мне зірнуўшы ў твар,

Віталі Фрыдрыхавіч Вольскі

Сцвярджаў, што быццам я з татар.

Усё магчыма, усё магчыма,

Калі згубіўся продкаў след,

Калі нaiўнымi вачыма

Гляджу, як i яны, на свет.

І тым заўсёды ганаруся,

Што ў шчаслівейшую пару

Я нарадзіўся ў Белapyci

I так, як Maцi, гавару.

^ С. Грахоўскі, «Мая радаслоўная»


Вядучы 1. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне герба, утворанага вянком з каласом, пераплеценых з аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога –блактнымі кветкамі ільну. Жыта, канюшына i лён - найбольш характэрныя для нашай рэспублікі сельскагаспадарчыя культуры.

Вянок утвораны з жытніх кала­соў. Па cённяшнi дзень многія жыхары нашых вёсак ставяць ix у хаце як знак працоўнай удачы ў будучым.

Жыта - наш хлеб - аснова жыцця, сімвал мірнай працы.

Канюшына - гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: ка­нём, каровай, авечкай, для якіх яна - лепшы корм.

Адгадайце, пра што складзена за­гадка: «У зямлі расце, блакітам цвіце, хто яго з6ipae, той сукенку мае?»

Кветкі льну таксама ёсць у нашым гербе, бо лён - гэта бавоўна Поўначы. Людзі вырошчвалі лён з даўніх часоў, caмi ткалі палатно, шылі з яго адзенне.

Ніжэй контура граніцы Рэспублікі Беларусь змешчаны зямны шар з узыходзячым над iм сонцам i залатымі промнямі.

Зямны шар - гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў i партнёраў, гатова з iмi дружыць i гандляваць.

3 элементаў герба звяртае на сябе ўвагу чырвоная зорка. Пяціканцовая зорка - сімвал чалавека i чалавецтва, знак мужнасці i высокix памкненняў.

Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу чытаем надпіс залацістага колеру - «Рэспубліса Беларусь».

Герб упрыгожвае ўрадавыя ўстановы, як бы афармляе ix паўнамоцтвы. Усе важнейшыя дакументы i пячаткі ўтрымліваюць выяву Дзяржаўнага Герба.


Чытач.

Над ім каронай залатой

зіхціць даспелае калоссе

Дняпроўскіх, Нёманскіх далін.

У ім зраднілася, злілося

жыццё людзей у герб адзін.

Дзяржаўны герб, як сонца, свеціць

На сцягу, у сэрцы, над зямлёй.

І Беларусь у белым свеце

нязгаснай славіцца красой.


Вядучы 2. А вось ён – сцяг нашай краіны, галоўны сімвал нашай Радзімы. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны i белы.

Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, брацтва, барацьбу за справядлівую спра­ву; адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.

Зялёны колер – гэта колер Прыроды, нашай карміцелькі, на­шай першамаці. Гэта колер палёў i лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку нашай краіны.

Нарэшце, белы колер - гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны - Беларусь - звязана з непахіснай воляй да свабоды.

Разам з тым белы колер - гэта колер маральнай чысціні i мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.


Чытач.

Белы ручнік мой, белы абрус,

сам я няцёмны душою.

Хто ў белым свеце я?

Я - беларус,

будзьце знаёмы са мною.

Дружбу цаню i гатовы дружыць

я ці не з цэлым сусветам.

Свету адкрыты, хачу вольна жыць,

добрым служыць запаветам.

Яркая зорка надзеі гарыць,

торыцца шлях наш вякамі.

Шчасце трывалае можна стварыць

толькі свaімі рукамі.

Можна ў далёкіх краінax пабыць –

хай там марскіх, ці горных...

Нельга радзімых мясцінаў забыць,

фарбаў лясных i азёрных.

Пасябраваць можна з мовай чужой,

ёю валодаць свабодна;

нельга адно здрадзіць роднай сваёй

i адрачыся ад роднай.

Белы ручнік мой, белы абрус.

Вьшыла мама кашулю.

Не прамяняю сваю Беларусь –

не выбіраю матулю.

^ В. Жуковіч, «Беларус»


Вядучы 1. Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную дэталь - гэта чырвоны народны ўзор - арнамент.

На Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстравана частка найбольш старажытнага i тыповага арнаменту. Работа была выканана ў 1917 годзе i належыць нашай зямлячцы, сялянцы Матроне Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага павета Віцебскай вобласці.

Сцяг пастаянна ўзняты над будынкамі важнейшых дзяржаўных устаноў, яго маюць усе выканаўчыя ўлады раёнаў i абласцей, навучальныя ўстановы, прадпрыемствы, вайсковыя часці, арганізацьі i навукова-даследчыя інстытуты.

Беларускі Дзяржаўны сцяг падымаецца ў час спартыўных спаборніцтваў у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, калі беларускія спартсмены займаюць першыя месцы.

Ніводнае свята не абыходзіцца без дзяржаўных сцягоў.

Калі здараецца ўсенароднае гора, калі гіне ці памipae хто-небудзь з выдатных людзей Айчыны, да сцягоў прымацоўваюць чорныя стужкі, i caмi сцягі схіляюцца. Паклон сцягоў - гэта паклон усяго народа перад памяццю.

Сучасныя герб i сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ўсенародным галасаваннем 14 мая 1995 года.


Вядучы 2. Кожную раніцу ў 6 гадзін па радыё гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Урачыстая мелодыя выконваецца ў час нашых свят, вялікіх перамог, а напіcaнa яна яшчэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе Несцерам Сакалоўскім на верш Міхася Клімковіча «Мы - беларусы». Гімн на музыку Несцера Сакалоўскага быў зацверджаны ў 1955 годзе, з пачатку 1990-х гадоў выконваўся без слоў i, нарэшце, 2 ліпеня 2002 года быў зацверджаны ранейшы тэкст гімна з дапаўненнямі, напісанымi паэтам У. Карызнай.


Нарадзіліся ў маці тры сыны. Задумалася мацi: якія імёны даць сынам, у якое адзенне прыбраць. «Ты, сынок, - сказала маці першаму, - нaci адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую i мужную зямлю». I прыбрала яна сына ў чырвона-зялёна-белую вопратку. На вопратцы сына заззяла чырвоная зорка. «Беражы яе, - сказала маці, - i глядзі, каб ніколі-нiкoлi не патухала зорка, бо з ёю ў сэрцы змагаўся наш народ за вольнае жыццё, за сонечнае неба.

А цябе, сынок, - кажа маці дру­гому сыну, - буду прасіць, каб нaciў маю карону. Я спляла яе з жытняга калосся, кветак канюшыны, ільну, якімі квітнее наша зямля.

А ты, мой галасісты сынок, будзеш спяваць маю самую любімую, дарагую песню», - папрасіла маці сына трэццяга i падарыла яму но­ты i словы песнi.

А потым звярнулася яшчэ раз да cвaix малайцоў:

«Ты, сынок першы, будзеш вядомы ў нашай Дзяржаве пад iменем Сцяг; ты, сынок друп, будзеш называцца Гербам, а ты, сынок трэці - Гімнам».

Так i жывуць у Maui тры сыны - Сцяг, Герб, Гімн.

А хто маці ix, як яе называюць?


Чытач беларускім адзенні).

Блакіт нябёс i белы бусел,

I кветкі ў полі, як абрус,

Мой край завецца Беларуссю,

А сам я - хлопчык - беларус.


Вядучы 1. «Беларусь, зямелька, галубка мая...» Колькі цяжкіх выпрабаванняў за сваю гісторыю выпала на тваю долю разам з на­родам, але народ твой мужны змагаўся, перамагаў, а ў часы адчаю чэрпаў сілы з крыніц твaix.


Чытач.

На роднай зямлі ёсць такія крыніцы,

адкуль выцякае гаючы бальзам.

3 ix вораг ніколі не зможа напіцца,

i здраднік не зможа абмыць cвaix ран.

Калі ж ты быў чысты заўсёды душою,

не ведаў злачынства, нi цёмных дарог,

калі ты сагнуўся пад цяжкай бядою,

ці ў бойцы знясілеў, ад мук занямог, -

ідзі i напіся з крыніцы гаючай,

да роднай зямелькі прынікні на міг,

ты голас пачуеш, жывы i пявучы,

i сэрцам зачэрпнеш там сіл маладых.

Ты зноў станеш смелым,

здаровым і дужым,

гатовым на бой за Радзіму сваю.

Гаючых крыніцаў ёсць многа, мой дружа,

што ў роднай зямельцы нам сілы даюць.

М. Машара


Вядучы 2. Цячэ рака часу. Miнула ўжо 68 год з таго страшнага дня, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. 3apacлi шрамы акопаў, зніклі папялішчы спаленных гарадоў, выраслi новыя пакаленні. Але ў памяці чалавецтва 22 чэрвеня 1941 года застанецца не проста як ракавая дата, але i як рубеж, пачатак адліку доўгіх 1418 дзён i начэй вайны.


Чытач.

Гэта – працягласць апошняй вайны,

Якая яшчэ прарываецца ў сны,

У нашыя сны,

А не нашых дзяцей.

Для ix яна казкай здаецца часцей.

Больш тысячы дзён

Не згінаўся народ.

А хто пералічыць удоў i cipoт?

Столькі вяла да Берліна дарога,

Столькі чакала жывых Перамога...

«Колькі ж гадоў прагрымела вайна?» -

Пытаю ў дачушкі.

Не знае яна.

Не лёгка на годы Вайну падзяліць.

Яна, нібы свежая рана,

Баліць!

На годы вайна

Не падзеліцца гладка:

Ваенныя дні

Застаюцца ў астатку.

Не знае нічога

Пра тое дзіцятка,

Што слёзы ў астатку,

Што гора ў астатку,

Што боль ў астатку

I гнеў у астатку...

^ Ю. Свірка, «1418 дзён»


Вядучы 1. 65 гадоў на­зад на Беларусі адгрымелі апошнія залпы, але i зараз зямелька наша час ад часу агаляе свае раны, бо не бывае ў вайны эпілога...


Чытач.

Не бывае ў вайны эпілога –

Памяць чорна заносіць крыло.

Замест поля - дзічэе аблога.

Божа мой, як усё зарасло!

Конік, конік! Чаго ты стракочаш

У бур’яне – самотнай траве?

Можа, паўшых збудзіць яшчэ хочаш?

Спадзяешся, што хто ажыве?

Эх ты, конік! Ад мора i сушы

Тут з агнём i жалезам прайшлі,

I - xмарынкамi чыстыя душы

На нябёсы высока ўсплылі.

Памяць cцiшaнa полем прастуе,

Каб адчуць хоць бы подых людзей.

Ты ж гарачую стужку пустую

Цягнеш зноў у акоп, грамацей.

Доўга веяць пякельнаму болю

У разгойданай раме лясоў

I угінацца жалезнаму полю

Ад журботных свaix каласоў.

^ С. Гаўрусёў, «Не бывае ў вайны эпілога»


Вядучы 2. Зямелька наша, Бе­ларусь, пакутніца, жудаснае, страшэннае выпрабаванне выпала на тваю долю, калі 26 красавіка 1986 года выбухнуў Чарнобыль, здарылася неаб'яўленая вайна, ядзерная катастрофа. Гэта нябачная, маўклівая вайна працягваецца i зараз, у радыяцыі, якую мы не бачым i не чуем, а яна ўціхутку зa6ipae жыцці людзей.

Вядучы 1. Але народ беларускі не здаўся, не склаў рук, працуе, упрыгожвае сваю Радзіму, працягвае свой род, шануе нашу цудоўную прыроду.


Чытач.

Лес ідзе да небакраю.

Рэчка, горачка, раўніна.

Вечна сэрцу дарагая

беларуская карціна.

Ля крыніцы - медуніцы,

дзе даліна - канюшына,

дзе лясочак - верасочак, -

ой ты, родная мясціна!

А над ветрыкам у полі

хваляй ціхай жыта ходзіць,

на прасторы, на прыволлі

сэрца мне яно лагодзіць.

Жыта наша – з васількамі,

наша неба - з жаўрукамі.

Апяваюць песняй звонкай

Птушкі родную старонку.

Лес ідзе да небакраю.

Рэчка, горачка, рауніна.

Вечна сэрцу дарагая

беларуская карціна.

Я красу тваю кахаю,

ніў, лясоў i рэк гамонку,

непаўторная, святая

беларуская старонка!

В. Жуковіч


Чытач.

Родны край беларускі спрадвеку,

Дзе такія ты фарбы знайшоў?

Люстраныя азёры i рэкі,
Аксамітныя ценi дубоў.

Курганы, як стагі канюшыны,

Як пасцель, мурожныя лугі,

I палі, дзе жыцця вітамінам

Напаўняецца колас тугі.

Над палямі - нябёсы ў скрусе.

Абмінаючы хмар чараду.

Праплываюць бялюткія гyci,

Замуціўшыя ў рэчках ваду.

Гэтай песнi гарэзныя словы

Я з юнацтва ўciм сэрцам люблю, -

Як сваю беларускую мову,

Як маёй Беларусі зямлю!

Знаю я: абыдзі ўсю планету,

Але гэткай зямлі не сустрэць.

Беларусь. Край натхнення паэтаў!

Ды цябе немагчыма апець.

^ А. Ставер, «Беларусі»


Чытач.

На свеце iснye такая краіна,

дзе хвoi ажно дастаюць аблачыны,

дзе рэкі, азёры ў суседстве з лясамі,

напоўненымі салаўёў галасамі.

У гэтай краіне ўзгоркі, раўніны

ўлетку накрыты густой зелянінай;

ляночак цвіцe з небам сінім у згодзе.

Тут песнi i казкi з лeгeндaмi ходзяць.

Жытамі сцяжыначкі закалыханы.

Тут сябра спрадвек называюць: каханы;

сяброў дарагіх запрашаюць у гocцi.

Тут людзі не схільныя крыўдзіць кaгосцi.

У гэтай краіне ля хатаў буслянкі,

а ў хатах пяшчотна гучаць калыханкі.

Радзімаю нашай край гэты завецца.

Хай нашай Радзіме шчасліва жывецца! (апошні радок усе разам)

В. Жуковіч, «Цудоўная краіна»


Выконваецца песня «Белая Русь».