uzluga.ru
добавить свой файл
1

Гульня-падарожжа «Падарожжа ў свет прыроды»

Мэта: замацаваць і пашырыць веды вучняў аб узаемасувязях паміж прыродай і чалавекам; фарміраваць адказныя адносіны да прыроды; выхаванне любві да прыроды.

Ход гульні

1-ы вучань

Ёсць на зямлі вялізны дом,

Пакрыты сінім дахам.

Жывуць там сонца, дождж і гром,

Вавёрка з вольным птахам.

2-і вучань

Жывуць там луг і лес густы,

Мурашкі з матылькамі.

Жывём у гэтым доме мы

З бацькамі і сябрамі.

3-і вучань

Той дом з усіх бакоў відзён

На сушах і на водах.

Запомні, што завецца ён –

Родная прырода!

Настаўнік. Свет прыроды, у якім мы жывём, надзвычай багаты і разнастайны. На дрэвах, пад кустамі, у траве, у паветры, на зямлі і ў вадзе ходзяць, лётаюць, поўзаюць, плаваюць шматлікія жывыя істоты. Сёння мы з вамі зробім падарожжа ў свет прыроды. Але перад пачаткам падарожжа паўторым правілы паводзін у прыродзе.

^ 1-ы вучань

Нельга ламаць дрэвы і кусты.

2-і вучань

Нельга раскладваць вогнішчы ў недазволеных месцах.

3-і вучань

Нельга знішчаць жаб, змей і іншых жывёл.

^ 4-ы вучань

Нельга рваць кветкі.

5-ы вучань

Калі сарву я кветачку

Галінку зломіш ты,

Калі ўсе на зямлі

Загубяць па раслінцы,

Чым дыхаць будзем мы?

Настаўнік. Што ж такое прырода? Каб адказаць на гэтае пытанне пагуляем у гульню “Назаві адным словам”. З групы слоў: лес, веласіпед, стол, рака, муха, зорка, гарбуз, птушка, камень дзеці называюць тыя, якія можна аб’яднаць словам “прырода”.

Уявіце сабе, што вы знаходзіцеся ў лесе. (Гучыць запіс птушыных галасоў. На дошцы плакат”Хто ў лесе схаваўся?”)

  • Знайдзіце птушак і жывёл, што схаваліся ў лесе.

  • А я вам хачу расказаць пра кветачку (паказвае малюнак кветкі). Называецца яна званочак персікалісты. Кветкі ў яе сіняга колеру, падобныя на маленькія



званочкі. Раскрытыя бутоны нахіляюцца ўніз. Гэта засцерагае ўнутраныя

часткі кветкі ад расы і дажджу. У сярэдзіне званочка начуюць дробныя насякомыя: у кветцы ім цяплей.


  • А вось гэтая кветачка (паказвае выяву кураслепу) называецца кураслеп лясны. Кветкі ў яго белыя з прыемным пахам. На ноч і ў час дажджу яны закрываюцца і нікнуць. Гэтыя кветкі нельга рваць, бо іх велмі мала і яны занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, створаную ў 1981г. Гэта сігнал небяспекі, просьба аб дапамозе. У гэтую кнігу занесены не толькі расліны, але і жывёлы.

  • Буры мядзведзь – самы буйны драпежнік на Беларусі – хутка бегае, плавае. Ходзіць па лесе асцярожна і амаль бясшумна. Вельмі любіць мёд. Корміцца ягадамі чарніц, журавін, малін, жалудамі, парасткамі асіны, рабіны, дубу. Палюе на дзікоў, ласёў, аленяў, казуль. Зрэдку нападае на свойскіх жывёл, разбурае пчальнікі. Жыве 15-18 гадоў.

(Гучыць песня “Почему медведь зимою спит”. Сл. А. Каваленкава, муз. А. Кніпера)

Гульня “З якой галінкі дзеткі”. Па пладах: жалуды, арэхі, шышкі елкі і сасны, гронкі рабіны, каліны, каштаны трэба пазнаць з якога яны дрэва.

Настаўнік. Уявіце сабе, што вы ў паходзе. На цудоўнай лясной палянцы робіце стаянку. І вось месца адпачынку пакідаецца. Вакол рэшткі ежы, папера, цэлафанавыя мяшкі. Што патрэбна зрабіць з гэтымі адходамі?

( Гучыць песня “Я хочу, чтобы птицы пели». Сл. А. Карганавай, муз. У.П’янкова.)

  • А цяпер мы адпраўляемся на луг. Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся паабапал рэчкі луг. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры.

Вучань.

Колькі кветак ля ракі!

Сінія, як вочкі,

Незабудкі, васількі,

Смолкі і званочкі.

І мядунка, і герань,

Слёзкі, кашка, мята,

Сто букетаў назбіраць

Тут за дзень не цяжка!

Настаўнік. Можна ўбачыць на лузе і шмат насякомых. Гэта чмялі, пчолы, жукі, матылькі і інш. Жывуць на лузе і птушкі. Гэта сітаўкі, перапёлкі. Цікава назіраць, як перапёлка, заўважыўшы ворага, адводзіць яго ад свайго гнязда. Яна жалабна пішчыць, крыху адбягае і падае на зямлю на самым бачным месцы.

^ 2-і вучань

Расцвілі ў зялёным лузе кветкі,

Мы да іх прыходзім у адведкі.

І не згасне вечна прыгажосць,

Калі кветкі ў родным краі ёсць.

Гульня “ Назаві адным словам”.

Дуб, бяроза, сасна, клён – гэта ... (дрэвы).

Рамонкі, ландышы, званочкі – гэта ... (кветкі).


Чарніцы, суніцы, брусніцы – гэта ... (ягады).

Бусел, сініца, дзяцел – гэта ... (птушкі).

Зубр, заяц, воўк – гэта ... (звяры).

Настаўнік. Адгадайце загадку:

І яна льецца, і з яе льецца,

Сама па зямлі пляцецца.

( Рака.)

- А якая рака працякае у нашай мясцовасці? (Паніква.)

На Беларусі Многа рэк і азёр. 10 тысяч азёр, каля 21 тысячы рэк і ручаёў. У вадаёмах рэспублікі водзіцца шмат рыбы, растуць розныя расліны. Як бачым, рыбам патрэбна вада, птушкам – паветра, звярам – лес. Нам жа, людзям, неабходны і вада, і паветра, і лясы. Чалавек – гаспадар зямлі, а значыць, і прыроды. Прырода без гаспадара – круглая сірата. Мы жывём сярод прыроды, таму клопаты аб яе ахове – наш абавязак.

  • А што мы з вамі зможам зрабіць, каб кожны куточак прыроды стаў нашым домам?

1. Многа лесу – не губі, мала лесу – зберажы, няма лесу – пасадзі.

2. Згубіць дрэва – пяць хвілін, вырасціць – сто гадоў.

3. Разбураючы мурашнік, ты разбураеш дом сваіх сяброў.

4.Не кідай смецце ў лесе і ў раку.

Вынік гульні.

- Вось і скончылася наша падарожжа ў свет прыроды. Давайце беражліва адносіцца да прыроды. Каб кожны куточак прыроды стаў нашым другім домам.