uzluga.ru
добавить свой файл
1

Вершаваная мова

Вершаваная мова – размераная, рытмічна арганізаваная мова, інтанацыйна падзеленая (а на пісьме – і графічна) на супастаўляльныя паралельныя рады -вершаваныя радкі.

Рытмічнасць надае вершаванай мове эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. Вельмі багатая вершаваная мова на інтанацыйныя сродкі выразнасці. Своеасаблівая вершавая інтанацыя залежыць ад вершаванага рытму і сінтаксісу, наяўнасці ратмічных націскаў, паўз, паўтораў, паэтычнага гукапісу.

У вершаванай мове інтанацыйна падкрэсліваецца, вылучаецца кожнае слова. У ёй выяўленчае значэнне набываюць нават асобныя знакі прыпынку, разбіўка твора на вершаваныя радкі і інш.

Вершаванай мовай у сучаснай літаратуры карыстаецца пераважна паэзія. У Старажытнай Грэцыі і Рыме, некаторых сярэдневяковых заходнееўрапейскіх краінах да вершаванай мовы звярталіся публіцыстыка, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі. Вершаванай мовай пісаліся трактаты па медыцыне, філасофіі, астраноміі і інш. навуках.


Падрыхтаваў Панкоў І. М. па матэрыялах “Літаратуразнаўчага слоўніка” В. П. Рагойшы.