uzluga.ru
добавить свой файл

АД ДЫКТАТУРА ДА ДЭМАКРАТЫІ

Канцэптуальныя асновы вызвалення


Джын Шарп

Старэйшы навуковы супрацоўнік

Інстытут імя Альберта Эйнштэйна

Джын Шарп, 1993. Усе правы захаваныя, уключаючы права на пераклад. Запыты накіроўваць на адрас Gene Sharp. Albert Einstein. 1430 Massachusett Avenu, Cambridge, Massachusett 02138, USA; FAX: + 617-876-7954. Запыты будуць разгледжаны станоўча.


ПРАДМОВА

Аўтара шмат год хвалявала пытанне пра тое, як можна прадухіліць ці зліквідаваць дыктатуру. Такі інтарэс часткова тлумачыцца упэўненасцю, што чалавечая асоба не павінна падаўляцца і знічтажацца такімі рэжымамі. Упэўненасць умацоўвалася публікацыямі пра важнасць павагі да правоў чалавека, пра прыроду дыктатуры (ад Арыстоцеля да аналітыкаў таталітарызму) і гісторыю дыктатур (асабліва нацысцкага і сталінскага рэжымаў).


Напрацягу некалькіх гадоў аўтар знаёміўся з людзьмі, якія жылі і пакутавалі пры кіраванні нацыстаў, некаторыя з іх прайшлі праз канцэнтрацыйныя лагеры. У Нарвегіі мы пазнаёміліся з тымі, хто змагаўся з фашыстамі і выжыў, а таксама даведаліся пра тых, хто загінуў. Мы размаўлялі з габрэямі, што пазбеглі лап фашыстаў, а таксама з людзьмі, якія дапамагалі выратаваць іх.


Веданне камуністычнага тэрору ў розных краінах у асноўным атрымана з літаратуры і ў меньшай ступені ад асабістых кантактаў. Жах гэтых рэжымаў падааўся аўтару яшчэ большым, бо дыктатура ўсталёўвалася ў імя вызвалення ад гнёту і эксплуатацыі.


За апошнія дзесяцігоддзі сутнасць сучасных дыктатур у такіх краінах, як Панама, Польшча, Чылі, Тыбет і Бірма, стала больш заўважнай, дзякуючы сустрэчам з людзьмі, што прыехалі з гэтых краін. Ад жыхароў Тыбету, якія змагаліся з кітайскай камуністычнай агрэсіяй, расіян, што перамаглі пераварот прыхільнікаў старога рэжыму ў жніўні 1991г., і тайцаў, якія мірным шляхам прадухілілі зварот да ваеннага кіравання, мы часта атрымлівалі апісанне вераломнай прыроды дыктатуры.


Пачуцці пафасу і гневу супраць жорсткасцяў, а таксама захапленне свядомым гераізмам бясконца мужных людзей, замацоўваліся наведваннем месцаў, дзе небяспека усё яшчэ заставалася вялікай, але супраціўленне храбрацоў працягвалася. Гэта паездкі ў Панаму падчас кіравання Нар'егі, у Вільнюс у перыяд працяглых савецкіх рэпрэсій, на плошчу Цяньямынь у Пекіне падчас святочнай дэманстрацыі свабоды і ў момант, калі ў страшэнную ноч упершыню былі ўведзены браніраваныя машыны пяхоты, а таксама ў штаб дэмакратычнай апазіцыі "дэмакратычнай Бірмы" у джунглях Мэйнэрплау.


Часам аўтар наведваў месцы, дзе загінулі людзі, напрыклад, тэлевежа і могілкі ў Вільнюсе, публічны парк у Рызе, дзе расстрэльвалі людзей, цэнтр Феррара ў паўночнай Італіі, дзе фашысты пастроілі і расстралялі членаў супраціўленьня, а таксама магзлу ў Мейнерплау, запоўненую целамі загінуўшых людзей. Сумна думаць пра тое, што любая дыктатура пакідае за сабой столькі смерцяў і разбурэнняў.


Пачуццё заклапочанасці. набыты вопыт нарадзілі цвёрдую надзею на тое, што ёсць магчамасці прадухіліць наступ тыраніі, што можна весці паспяховую барацьбу супраць дыктатуры без масавага двухбаковага знішчэння, што дыктатуру можна перамагчы і прадухіліць узнікненне з попелу новай дыктатуры.


Мы паспрабавалі добра прадумаць найбольш эфектыўныя спосабы паспяховага разбурэння дыктатуры з мінімальнымі пакутамі і ахвярамі. Пры гэтым мы карысталіся вынікамі шматгадовага вывучэння дыктатур, рухаў супраціўлення, рэвалюцый, палітычнай думкі, урадавых сістэм, і асабліва рпрыкладаў негвалтоўнай барацьбы.


У выніку з'явілася дадзеная публікацыя. Мы ўпэўнены, што яна далёкая ад дасканаласц. Але, магчыма, яна акажа дапамогу ў арганізацыі і планаванні вызваленчага руху, які стане найбольш моцным і эфектыўным, чым было б без яе.


Наўмысна і па неабходнасці галоўная ўвага надзяляецца агульным праблемам разбурэння старой дыктатуры і недапушчэння новай. Аўтар не бярэцца прадставіць аналіз і рэкамендацыі дзеянню для нейкай вызначанай краіны. Аднак спадзяемся, што агульны аналіз можа стаць карысным для людзей, якія сутыкнуліся з рэальнасцю дыктатарскага рэжыму. Ім неабходна ацаніць, наколькі будзе падыходзіць гэты аналіз да іх сітуацыі, а таксама вызначыць ступень прыгоднасці асноўных рэкамендацыяў у іх вызваленчай барацьбе.


Неабходна выказаць удзячнасць за стварэнне гэтай працы. Брус Джэнкінс, спецыяльны памагаты аўтара, зрабіў неацэнны ўнёсак тым, што вызначыў асноўныя праблемы зместу і настойліва рэкамендаваў больш канкрэтна ўяўляць складаныя аспекты (асабліва адносна стрэтэгіі), дапамогу пры структурнай рэарганізацыі і ўнясенні рэдактарскіх правак. Мы таксама ўдзячны за рэдактарскія праўкі Стывену Коўдзі. Д-р Крыстафер Круглер і Роберт Хелві прадставілі важныя крытычныя заўвагі і парады. Д-р Хейзел Макферсан і д-р Патрыцыя Паркмэн далі інфармацыю пра барацьбу ў Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Хоць гэтая праца ў многім выйграла ад такой шчырай дапамогі, адказнасць за правядзенне аналізу і высновы аўтар бярэ на сябе.


У ходзе аналізу нідзе не сцвярджаецца, што барацьба з дыктатурай з'яўляецца справай лёгкай і не патрабуе ахвяр. Любым формам барацьбы спадарожнічаюць ускладненні і страты. Натуральна, што супрацьстаянне дыктатарам патрабуе ахвяр. Аднак аўтар спадзяецца, што згаданы аналіз стане стымулам для лідэраў супраціўлення па выпрацоўцы стрэтэгіі, здольнай павысіць яго моц і ў той жа час зменшыць параўнальны ўзровень страт.


Дадзены аналіз таксама не трэба разумець так, што пры звяржэнні пэўнай дыктатуры знікнуць усе астатнія праблемы. Падзенне рэжыму не прыводзіць даідыліі. Наадварот, яно адкрывае магчымасці для ўпартай барацьбы і працяглых намаганняў па стварэнні больш справядлівых сацыяльных, эканамічных і палітычных адносін і ліквідацыі іншых форм несправядлівасці і падаўлення. Аўтар спадзяецца, што кароткае азнаямленне са шляхамі разбурэння дыктатуры можа аказацца карасным паўсюль, дзе народ знаходзіцца пад уціскам і мае жаданне вызваліцца з-пад яго.


Джын Шарп

6 кастрычніка 1993 г


Інстытут імя Альбэрта Эйнштэйна,

1430 Massachusetts Avenue,

Cambridge, Massachusetts 02138, USA


  1. ^ РЭАЛІСТЫЧНАЕ ЎЯЎЛЕННЕ ПРА ДЫКТАТУРУ


За апошнія дзесяцігоддзі пад напорам арганізаванага супраціўлення народаў зніклі або захісталіся многія дыктатарскія рэжымы як унутранага, так і знешняга паходжання. Дыктатуры, што здаваліся глыбока ўкаранёнымі і непахіснымі аказаліся няздольнымі супрацьстаяць палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай непакоры людзей.


З 1980 г. палі дыктатарскія рэжымы - дзякуючы ў асноўным негвалтоўнай непадпардкаванасці людзей у Эстоніі, Латвіі і Літве, Польшчы, Усходняй Германіі, Чэхаславакіі і Славеніі, Мадагаскары, Малі, Балівіі і Філіпінах. Негвалтоўнае супраціўленне наблізіла дэмакратызацыю ў Непале, Замбіі, Паўднёвай Карэі, Чылі, Аргентыне, Гаіці, Бразіліі, Уругваі, Малаві, Тайландзе, Балгарыі, Венгрыі, Заіры, Нігерыі і розных краінах былога Савецкага Саюза (што адыграла значную ролю ў перамозе над спробай перавароту прыхільнікаў старога рэжыму ў жніўні 1991 г).


Акрамя таго, за апошнія гады з'явы масавай палітычнай непадпарадкаванасці8 назіраюцца ў Чылі, Бірме і Тыбеце. Хоць такая барацьба не знішчыла правячую дыктатуру ці акупацыю, яна выкрыла зверскую прыроду рэпрэсіўных рэжымаў перад сусветнай супольнасцю і дала насельніцтву каштоўны вопыт гэтага кшталту барацьбы.


Падзенне дыктатуры ў вышэйзгаданых краінах, натуральна, не вырашыла ўсіх астатніх праблем грамадства: галеча, злачыннасць, бюракратызм і забруджванне навакольнага асяроддзя часта ёсць спадчынай жорсткіх рэжымаў. Аднак звяржэнне такой дыктатуры звяло да мінімуму пакуты ахвяр пры гнёце і адкрыла шлях да перабудовы грамадства на аснове больш шырокай палітычнай дэмакратыі, асабістых свабод і сацыяльнай справядлівасці.


^ Пастаянная праблема


За апошнія дзесяцігоддзі з'явілася тэндэнцыя да пашырэння дэмакратызацыі і свабоды ў свеце. Па дадзеных арганізацыі Фрыдам Хаўс, якая складае штогадовы міжнародны агляд становішча адносна палітычных правоў і грамадзянскіх свабод, колькасць краін свету, унесеных у спіс "свабодных", за апошнія дзесяць год значна павялічылася:9






Свабодныя

Часткова свабодныя

^ Не свабодныя

1983

55

76

64

1993

75

73

38


Аднак такая тэндэнцыя ураўнаважваецца больш вялікай колькасцю народаў, што яшчэ жывуць ва ўмовах тыраніі. На студзень 1993 г. з 5,45 мільярдаў насельніцтва зямлі 31% людзей жылі ў краінах і на тэрыторыях, класіфікаваных у якасці "не свабодных"10, дзе палітычныя правы і грамадзянскія свабоды надзвычай абмежаваныя. 38 краін і 12 тэрыторый, што унесеныя ў катэгорыю "не свабодных", кіруюцца шэрагам ваеных дыктатур (як у Бірме і Судане), традыцыйнымі рэпрэсіўнымі манархіямі (як у Саудаўскай Аравіі і Бутане), дамінуючымі палітычнымі партыямі (як у Кітаі, Іраку, Паўночнай Карэі) або замежнымі акупантамі (як у Тыбеце і Ўсходнім Тыморэ), ці знаходзяцца ў прамежкавым перыядзе.


Многія краіны зараз знаходзяцца ў стане хуткіх эканамічных, палітычных і сацыяльных зменаў. Хоць за апошнія дзесяць гадоў колькасць "свабодных" краін павялічылася, застаецца высокая верагоднасць таго, што многія краіны перад хуткімі фундаментальнымі зменамі рухаюцца ў супрацьлеглым кірунку і перажывуць новыя формы дыктатуры. Ваенныя групоўкі, амбітныя асобы, выбраныя дзеячы, а таксама дагматычныя партыі заўсёды імкнуцца навязаць сваю волю. Дзяржаўныя перавароты застануцца звыклымі. Асноўныя правы чалавека і палітычныя правы застануцца недаступнымі для вялікай колькасці народаў.


На жаль, мінулае застаецца з намі. Праблема дыктатуры надзвычай глыбокая. Народы многіх краін мелі дзесяцігоддзі ці нават стагоддзі прыгнёту. Часта патрэбна было безумоўна падпарадкоўвацца дзяржаўным асобам і ўладарам. У экстрымальных выпадках сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя і нават рэлігійныя інстытуты грамадства, незалежныя ад дзяржавы, наўмысна паслабляліся, прыстасоўваліся ці нават замяняліся новымі, паслухмянымі рэжыму інстытутамі і выкарыстоўваліся дзяржавай або правячай партыяй для кіравання грамадствам. Людзі часта падвяргаліся раз'яднанню (паратвараліся ў масу ізаляваных індывідаў) і станавіліся няздатнымі сумесна дабівацца свабоды, давяраць адзін аднаму ці нават здзяйсняць учынкі па асабістай ініцыятыве.


Вынік можна прадказаць: насельніцтва становіцца слабым, губляе ўпэўненасць у сябе і становіцца няздольным да супраціву. Людзі бываюць запужанымі, каб дзяліцца сваёй нянавісцю к дыктатуры і імкненнем да свабоды нават у сям'і і з сябрамі. Людзі баяцца нават сур'ёзна думаць пра публічнае супраціўленне. У любым выпадку - якая ад гэтага карысць? Замест гэтага яны безвынікова пакутуюць і маюць безнадзейную будучыню.


Стан пры сучасных дыктатурах можа аказацца значна горшым, чым раней. У мінулым некаторыя людзі спрабавалі аказваць супраціўленне. Здараліся кароткія масавыя пратэсты і дэманстрацыі. З'яўляліся выбухі эмоцыяў. У іншых выпадках асобныя людзі і невялікія групы маглі здзяйсняць слабыя ўчынкі, сцвярджаючы які-небудзь прынцып або проста каб паказваць сваё непадпарадкаванне. Негледзячы на станоўчыя матывы, такія акты супраціву ў мінулым былі недастатковымі, каб пераадолець страх і звычку падпарадкоўвацца, што з'яўляецца неабходнай умовай разбурэння дыктатуры. На жаль, замест перамогі ці нават надзеі такія дзеянні толькі павялічвалі пакуты і неслі смерць.


^ Свабода праз гвалт?


Што ж рабіць у такіх абставінах? Найбольш відавочныя магчымасці ўяўляюцца безвыніковымі. Канстытуцыйныя і заканадаўчыя бар'еры, рэшэнні суда і грамадская думка звычайна ігнаруюцца дыктатарамі. Зразумела, што ў адказ на жорсткасці, допыты, знікненні і забойствы людзі часта прыходзяць да высновы, што пакласці канец дыктатуры можа толькі гвалт. Раз'юшаныя ахвяры часам аб'ядноўваліся для барацьбы з дыктатурай з дапамогай любых, часам сродкамі гвалту ці вайны, нягледзячы на тое, што ўсе шанцы былі супраць іх. Такія людзі змагаліся коштам пакут і жыццяў. Яны зрэдку мелі нязначныя вынікі, але яшчэ радзей заваёўвалі свабоду. Ярасныя паўстанні могуць выклікаць жорсткія рэпрэсіі, якія робяць насельніцтва яшчэ больш бездапаможным, чым раней.


Якімі б вартымі ні былі метады гвалту, зразумела адно: спадзяючыся на гвалтоўныя сродкі, такія людзі выбіраюць тып барацьбы, пры якім прыгнятальнікі амаль заўсёды маюць перавагу. Дыктатары выдатна падрыхтаваны для прымянення сілы. Незалежна ад працягласці дзеянняў такіх прыхільнікаў дэмакратыі, у рэшце рэшт жорсткая ваенная рэальнасць становіцца непазбежнай. Дыктатары амаль заўсёды маюць перавагу ў ваеннай тэхніцы, узбраенні, транспарце і ўзброеных сілах. Нягледзечы на сваю смеласць, дэмакратам (амаль заўсёды) супрацьпаставіць няма чаго.


Калі звычайнае ўзброенае паўстанне прызнаецца нерэальным, некаторыя дысідэнты схіляюцца на карысць партызанскай вайны. Аднак партызанская вайна рэдка прыносіць або зусім не прыносіць карысці прыгнечанаму насельніцтву і не зябяспечвае дэмакратыю. Партызанскі рух не з'яўляецца бязспрэчным пытаннем, асабліва з улікам наймоцнай тэндэнцыі вялікіх стратаў сярод уласнага народа. Дадзены падыход не прадухіляе паразы, нягледзячы на адпаведную тэорыю і стратэгічныя аналізы, а часам і на міжнародную падтрымку. Партызанская барацьба звычайна цягнецца вельмі доўга. Часта пры гэтым правячыя колы перасяляюць масы грамадзянскага насельніцтва што нясе вялікія пакуты і сацыяльныя разбурэнні.


Нават у выпадку перамогі партызанская барацьба мае значныя і працяглыя адмоўныя наступствы. Атакуючы рэжым, дзякуючы сваім мерам супрацьдзеяння, хутка становіцца яшчэ большжорсткім. Калі партызаны ў рэшце рэшт перамагаюць, новы рэжым часта яшчэ больш дыктатарскі, чым яго папярэднік, праз цэнтралізаваны ўплыў узрослых узброеных сілаў і паслабленню ці разбурэнню падчас барацьбы незалежных груп і інстытутаў грамадства, органаў, якія з'яўляюцца жыццёва важнымі пры пабудове і падтрыманні дзейнасці дэмакратычнага грамадства. Праціўнікі дыктатуры павінны разглядзець іншыя магчымасці.


^ Перавароты, выбары, ратаўнікі з-за мяжы?


Ваенны пераварот супраць дыктатуры можа падацца больш лёгкім і хуткім спосабам пазбавіцца брыдкага рэжыму. Аднак такі спосаб мае сур'ёзныя недахопы. Самае важнае што ён пакідае несправядлівае размеркаванне ўлады паміж насельніцтвам і элітай, што кіруе ўрадам і узброенымі сіламі. Ліквідацыя адных асоб уладных структур проста дае магчымасць другой групе заняць іх месца. Тэарытычна такая група можа аказацца больш трывалай і адкрытай для абмежаваных дэмакратычных рэформаў. Аднак можа здарыцца і супрацьлеглае.


Пасля замацавання свайго становішча новая кліка можа стаць больш жорсткай і больш амбіцыйнай, чым старая. Адпаведна, гэтая кліка, на якую ўскладаюцца ўсе надзеі, зможа праводзіць любыя дзеянні, не зважаючы на дэмакратыю і правы чалавека. Гэта не з'яўляецца добрым вырашэннем праблемы існавання дыктатуры.


Выбары ў якасці інструмента значных палітычных зменаў пры дыктатуры непрыдатныя. Некаторыя дыктатарскія рэжымы, напрыклад, у краінах усходняга блоку пад краваннем Савецкага Саюза, дазвалялі вылучэнне кандыдатаў, каб стварыць уражанне дэмакратычнасці. Аднак такія выбары з'яўляліся толькі строга кантралюемым плебісцытам, што забяспечваў падтрымку народам кандыдатаў, ужо адабраных дыктатарамі. Пад ціскам дыктатары могуць пагадзіцца на новыя выбары, але, маніпулюючы імі, прыводзяць ва ўрадавыя кабінеты грамадзянскіх марыянетак. Калі кандыдаты ад апазіцыі атрымліваюць магчымасць прымаць удзел у выбарах і атрымоўваюць перамогу, як гэта здарылася ў Бірме ў 1990 г. і Нігерыі ў 1993 г, вынікі проста ігнаруюцца, а "пераможцы" падвяргаюццастрашэнню, арышту ці нават смерці. Дыктатары не для таго захопліваюць уладу, каб дазволіць выбары, якія могуць скінуць іх з трона.


Шмат людзей зараз церпяць ад жорсткай дыктатуры. Той, хто адправіўся ўэміграцыю, каб пазбегнуць хуткай расправы, не вераць, што іх народ сваімі дзеяннямі можна ўратаваць кагосьці іншага. Такія людзі спадзяюцца на знешнія сілы. Яны лічаць,што толькі міжнародная дапамога можа быць дастаткова моцнай, каб звергнуць дыктатара.


Меркаванне, што прыгнечаныя не здольны эфектыўна дзейнічаць, можа быць правільным для пэўнага перыяду. Як адзначалася, прыгнечаны народ часта не мае жадання і таму часова застаецца няздатным да барацьбы, ён не верыць у сваю сілу супрацьстаяць дыктатуры і не ведае шляхоў да паратунку. Таму зразумела, што многія ўскладаюць надзею на іншых. Такой знешняй сілай можа быць "грамадская думка", Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, канкрэтная краіна ці эканамічныя і палітычныя санкцыі.


Такі сцэнарый можа падацца зручным, але надзея на ратаўніка звонку стварае сур'ёзныя праблемы. Такая надзея можа стаць дарэмнай. Звычайна замежны ратаўнік не прыходзіць, а калі замежная дзяржава і ўмешвацца, ёй звычайна не трэба залішне давяраць.


Тут варта падкрэсліць некалькі непрыемных момантаў, звязаных са спадзяваннем на замежнае ўмяшальніцтва:


- Замежныя дзяржавы часта церпяць дыктатуру ці нават проста дапамагаюць ёй з мэтай забяспечыць уласныя эканамічныя ці палітычныя інтарэсы.

- Замежныя дзяржавы могуць здрадзіць прыгнечанаму народу і не стрымаць свае абавязацельствы па аказанні яму дапамогі ў вызваленні дзеля дасягнення іншай мэты.

- Некаторыя замежныя дзяржавы будуць прадпрымаць дзеянні супраць дыктатуры толькі дзеля таго, каб атрымаць эканамічны, палітычны ці ваенны кантроль над краінай.

- Замежныя дзяржавы могуць актыўна ўмешвацца ў пазітыўных мэтах толькі тады, калі ўнутраны рух супраціўлення ўжо пачаў расхістваць дыктатуру, прыцягваючы ўвагу міжнароднай грамадскасці да жорсткай прыроды рэжыму.


Дыктатура, як правіла, узнікае дзякуючы размеркаванню ўлады ўнутры краіны. Насельніцтва і грамадства занадта слабыя, каб стварыць для дыктатуры сур'ёзныя праблемы, бо багацце і ўлада засяроджаны ў руках занадта вялікай колькасці людзей. Хоць дыктатура можа выгадна выкарыстоўваць ці быць паслабленай дзеяннямі міжнароднай супольнасці, яе падзенне ў асноўным залежыць ад унутраных фактараў.


Аднак ціск міжнароднай супольнасці можа апынуцца вельмі карысным , калі яно падтрымлівае моцны рух супраціўлення ўнутры краіны. У такім выпадку, напрыклад, міжнародны байкот, эмбарга, разрыў дыпламатычных адносінаў, выключэнне іх з міжнародных арганізацый, асуджэнне з боку органаў ААН і інш. можа аказаць значную дапамогу. Тым не менш, пры адсутнасці ўнутранага руху супраціву такія дзеяннімалаэфектыўныя.


^ Перад тварам цяжкай ісціны


Выніку дасягнуць нялёгка. Эфектыўнае звяржэнне дыктатуры з мінімальнымі ахвярамі патрабуе выканання чатырох першачарговых задач:


- Неабходна замацаваць рашучасць, упэўненасць у сабе і навыкі супраціўлення прыгнечанага насельніцтва;

- Неабходна замацаваць незалежныя сацыяльныя групы і інстытуты прыгнечанага народа;

- Неабходна стварыць моцную сілу супраціўлення;

- Неабходна распрацаваць мудры стратэгічны план вызвалення і дакладна ажыццявіць яго


Барацьба за вызваленне патрабуе спадзяванняў на сябе і на ўмацаванне групы змагароў унутры краіны. Як Чарльз Сцьюард Парнэл заклікаў падчас кампаніі за абмежаванае самавызначэнне Ірландыі 1879-1880 гг: "Няма сэнсу спадзявацца на асабістую рашучасць… Дапамагайце самі сабе сумеснымі намаганнямі…умацоўвайце тых, хто слабы… аб'яднайцеся, арганізуйце сябе… і вы павінны перамагчы… Калі праз вашы намаганні праблема выспее для вырашэння , тады і толькі тады яна можа быць вырашана."11


Перад самастойнай сілай апазіцыі, пры існаванні мудрай стратэгіі, дысцыплінаваных і рашучых дзеянняў і рэальнай моцы, дыктатура ў рэшце рэшт рухне. Аднак для гэтага неабходна выканаць чатыры пазначаныя патрабаванні.


Такім чынам, вызваленне ад дыктатуры ў выніку залежыць ад здольнасці народа вызваліцца асабістымі намаганнямі. Узоры паспяховай палітычнай непадпарадкаванасці, гэта значыць негвалтоўнай барацьбы за палітычныя мэты, згаданыя вышэй, паказваюць, што ў насельніцтва ёсць спосабы атрымаць вызваленне ўласнымі сіламі, але такія спосабы патрэбным чынам не распрацаваныя. Гэтыя спосабы мы разгледзім падрабязней у наступных раздзелах. Аднак спачатку абмяркуем пытанне перамоваў як сродка расхіствання дыктатуры.


^ 2.НЕБЯСПЕКА ПЕРАМОВАЎ


Перад вострымі праблемамі барацьбы з дыктатурай (апісаных у раздзеле1) некаторыя людзі ўпадаюць у пасіўную пакору. Іншыя,што страцілі надзею дабіцца дэмакратыі , могуць прыйсці да высновы, што неабходна дамовіцца з вечнай, як ім падаецца, дыктатурай шляхам "прымярэння", "кампрамісу" і "перамоў", захаваць нейкія пазітыўныя элементы і пакласці канец уціску. На першы погляд, пры адсутнасці рэальнага выбару такі падыход здаецца заманлівым.


Сур'ёзная барацьба супраць дыктатуры прадугледжвае непрыемную перспектыву. Чаму неабходна стаць на гэты шлях? Хіба нельга паводзіць сябе разумна і шукаць шляхі да перамоваў, знаходзіць магчымасці паступова развітацца з дыктатурай? Хіба не могуць дэмакраты заклікаць да чалавечнасці дыктатараў і запэўніць іх паступова скараціць сваю абсалютную ўладу і, магчыма, даць ім шанец усталяваць дэмакратычны ўрад?


Часам сцвярджаюць, што праўда не заўсёды толькі на адным баку. Магчыма, дэмакраты не да канца разумеюць дыктатараў, якія дзейнічалі з добрымі намерамі ў цяжкіх абставінах? Іншыя лічаць, што дыктатары ў той цяжкай сітуацыі, у якой апынулася краіна, з радасцю сыдуць самі, калі толькі іх угаварыць. Можна таксама сцвярджаць, што дыктатары могуць пагадзіцца "на нічыю", калі ўсе бакі аказваюцца ў выйгрышы. Тады можна гаварыць пра тое, што больш не будзе неабходнасці рызыкаваць і пакутаваць у далейшай барацьбе, калі дэмакратычная апазыцыя гатова згладзіць канфлікт мірным шляхам перамоў (магчыма нават пры пасрэдніцтве вопытных асобаў ці ўрада іншай краіны). Хіба гэта не лепей за цяжкую барацьбу, нават калі гэта барацьба негвалтоўная і не скіроўваецца да ваенных дзеянняў?