uzluga.ru
добавить свой файл
1

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

Аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа”


Склад.Падзел слоў на склады.

1клас,беларуская мова (навучанне чытанню)


Рамашка Наталля Рыгораўна

Настаўніца пачатковых класаў

УА “Аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Аношкі 2008

Тэма.Склад.Падзел слоў на склады.

Мэта.Вучыць вызначаць колькасць складоў у словах;

паўтарыць назвы хатніх і дзікіх жывёл;

выхоўваць правільныя паводзіны ў прыродзе.

Абсталяванне:малюнкі грыбоў, дрэў, цацачныя звяркі, лялька.


^ Ход урока.

І Арганізацыя класа.

Празвінеў званок,

нас паклікаў на ўрок.

Да ўрока я гатоў.

Я ў класе не крычу,

усё ўмею, усё змагу.

Буду добра працаваць.

За навуку, дзетвара!


ІІ Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў, навыкаў

-Якія бываюць гукі? (Зычныя і галосныя, цвёрдыя і мяккія)

-Чытанне гукаў па стужцы літар

-Дапісаць літары (на дошцы працуюць 2 вучні)

   \


-Гульня "Камень ці падушка" (вызначаюць першы гук у слове)

парта, школа, неба, дождж, песня, лета, зіма


-Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Пахваліць сябе:”Які я малайчына!” і суседа: ”Які ты малайчына!”


Фізкультмінутка.

-Зараз пойдзем у лес па грыбы. Але спачатку ўспомнім,чаго не будзем рабіць у лесе.(Паўтараюць правілы паводзін у лесе.)

Мы ішлі, ішлі, ішлі.

Мы (карцінка грыба) знайшлі.

Селі, зрэзалі, у кош палажылі і далей пайшлі.

(Калі грыб неядомы, то дзеці кажуць: “Селі,не рэзалі, у кош не лажылі”)


ІІІ Фарміраванне новых ведаў, уменняў і навыкаў

-Пакуль шукалі грыбы,у нас згубіўся хлопчык,давайте яго паклічам.

- Ар-цём! Ар-цём!

- Калі гукалі Арцёма, як вымаўлялі слова?/па частках/

Гэтыя часткі называюцца склады. Сёння мы і будзем вучыцца вызначаць колькасць складоў у словах./Кулачок пад бараду./

Да нас прыйшла дзяўчынка Маша (лялька) і прынесла чароўны мяшочак.Вызначым колькасць складоў у словах, якія абазначаюць назвы гэтых прадметаў(у мяшочку цацкі звяроў).

Што гэта за жывёлы? Чаму яны дзікія?

-А яшчэ ў лесе растуць дрэвы(на дошцы малюнкі).Давайце прачытаем іх назвы па складах.

Ел-ка, сас-на, лі-па.

-Пабылі ў лесе, цяпер пара дамоў.

^ Гульня “Адгадай чый галасок ?”

Сталі ў круг і раз-два-тры

Павярнуліся, сябры.

А як зробім скок-скок-скок -

Адгадай чый галасок.

(Гукі- гаў-гаў, му-у-у, ко-ко-ко,ме-е-е.Дзеці называюць жывёлу,вызначаюць колькасць складоў.)

-Дзе можна пачуць гэтыя галасы? Хто іх падае? Чаму гэтыя жывёлы называюцца хатнімі? Што даюць чалавеку хатнія жывёлы?


IV Замацаванне новых ведаў, уменняў і навыкаў.

Работа з букваром

Знайсці на малюнку хатніх жывёл, вызначыць колькасць складоў.

-Прачытайце гэтыя словы па схемах.

-Прыдумайце словы, у якіх 1, 2, 3, 4 склады.

Мы беларусы. - бе-ла-ру-сы 4 склады

Настаўнік чытае верш Н.Гілевіча “Казачная зямля”


V Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

-Я рада, што вы ў мяне ёсць.Мне падабалася, як вы вялі сябе на ўроку, як працавалі.А як вы адчувалі сябе на ўроку?(На дошцы малюнкі выразу твараў.)Падыдзіце да таго малюнка, які адпавядае вашаму адчуванню, палажыце на яго руку.


Літаратура


  1. Г.І. Верашчака, Г.М. Федаровіч “Развіццё маўленчай дзейнасці першакласнікаў”. Мінск, “Пачатковая школа” 2005

  2. Н.С.Старжынская “Сябруем разам” – Мн.: “Народная асвета” 1994

  3. “ З любоўю да мовы: Практычны матэрыял для настаўнікаў пачатковых класаў.”- Мн., 1996